TestoSvaboda

Tyapin CREW

  • Autori del testo:
Ultima modifica il: 17 gennaio 2023
Nessuna traduzione disponibileNessuna traduzione disponibile

На першым удыху, на першым слове на мове На першай памылцы, што стала урокам На першым нашым згуртаваным кроку

Я пішу тваё імя На кубку гарбаты з суседзямі ды сябрамі На паху надзей, на кветкавым цунамі На перамен смазе, што белымі бранзалетамі між намі Я пішу тваё імя На чырвонай памадзе на ангельскіх вуснах На разарваным пашпарце на два На хатніх катлетах кожнай гаспадыні Я пішу тваё імя Я пішу тваё імя Пішу тваё імя, пішу тваё імя Свабода Я пішу тваё імя, пішу тваё імя Свабода На сігналах машын, на ўсіх, хто гуляе На галасах, што сталі крыкам На катавальных камерах, на турэмных мурах Я пішу тваё імя На шляху вымушана з′ехаўшых На ўсіх дамах прытуліўшых На імёнах асуджаных і герояў загінуўшых Я пішу тваё імя На брані абаронцаў Радзімы На змоўклых сірэнах трывогі На ісціне крышталёвай, бясспрэчнай Я пішу тваё імя Я пішу тваё імя Пішу тваё імя, пішу тваё імя Свабода Я пішу тваё імя, пішу тваё імя Свабода На полымі дабраславёным На адрэзаных сініх пальцах На запэцканых ботэксам бункера сценах Я пішу тваё імя Я пішу тваё імя Пішу тваё імя, пішу тваё імя Свабода Я пішу тваё імя, пішу тваё імя Свабода Я пішу тваё імя, пішу тваё імя

Nessuna traduzione disponibileNessuna traduzione disponibile
  • 0

Ultime attività della community

Sincronizzato daАндрей Тяпин

Powered by AI Curated by people

Start your discovery